Выстаўка арганізавана Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.
Увазе наведвальнікаў прадстаўлены творы вядомых беларускіх скульптараў, графікаў і жывапісцаў – Барыса Аракчэева, Арлена Кашкурэвіча, Галіны Гаравой, Гаўрыіла Вашчанкі, Уладзіміра Савіча, Паўла Вайніцкага, Сяргея Цімохава, Аляксандра Канавалава, Канстанціна Селіханава і шматлікіх іншых. Беларускія мастакі на працягу многіх гадоў плённа супрацоўнічаюць з Полацкай Мастацкай галерэяй: наладжваюцца персанальныя выстаўкі, арганізуюцца тэматычныя творчыя праекты.
Сапраўдным падарункам для жыхароў і гасцей Полацка ў юбілейны год сталі лепшыя творы, падрыхтаваныя вядомымі айчыннымі мастакамі, якія ўвайшлі ў экспазіцыю выстаўкі.
Выстаўка працягне сваю работу да 1 верасня.