24 красавіка ў Музеі ткацтва прайшоў МАЙСТАР-КЛАС па стварэнні традыцыйнай лялькі-матанкі.

Кожны народ мае свае традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Жыццё нашых продкаў было напоўнена прыкметамі і абярэгамі. У нашых бабуль на кожную жыццёвую сітуацыю была свая лялька-абярэг: для выканання жаданняў, для перамен да лепшага, на вяселле, на дзетак і г.д. Лялька была дзіўная – без твару (абязлічаная). Чаму? А каб праз вочы ніхто не сурочыў. Як кажа майстрыха Таццяна Пятроўна: «Няма вока – не ўбачыць, няма вуснаў – не раскажа». Дапамагалі лялькі альбо тым, хто іх рабіў, альбо тым, каму іх дарылі з добрымі пажаданнямі. Зробленая сваімі рукамі лялька – гэта ўнікальны падарунак, які ўпрыгожыць любы дом.

На майстар-клас да нас завіталі студэнткі педагагічнага каледжа. Дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй традыцыйнай лялькі і самі зрабілі ляльку-жаданніцу. Будучыя настаўніцы, яны змогуць гэтую навуку перадаць сваім дзеткам і вучням.

558