Майстар-клас «Ткацтва з купальскіх раслін» па вырабе габелена з траў

Майстар-клас  «Ткацтва з купальскіх раслін». Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. г. Полоцк, 2018 г.

Сябры! Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я запрашае вас на майстар-клас «Ткацтва з купальскіх раслін» па вырабе габелена з траў.

Ткацтва — старажытнае рамяство, так можна ствараць паясы, стужкі, тасьму, палатно, элементы адзення.
А калі замест утка выкарыстоўваць лекавыя травы, карэнні, мох і іншыя дары прыроды, то можна саткаць цыноўкі, габелены, дываны. Магчыма прыродны матэрыял моцна сплесці, нібыта саткаць ніткамі.
Традыцыйна травы, расліны і зёлкі збіралі ў вызначаныя дні, калі яны набіралі сваю найбольшую лекавую моц. І потым яны выкарыстоўваліся ўвесь год як абярэгі, імі ўпрыгожвалі абклады абразоў, а таксама з іх гатавалі настоі для лячэння, адвары, чаі.
Выкарыстоўвалі самыя звычайныя травы, якія растуць у полі, у лесе, каля дарогі, але як яны, сатканыя, пачынаюць граць сваёй фактурай! Зярняткі, каробачкі, зёлкі ствараюць сапраўднае палатно. Да таго ж травы цікавыя не толькі сваёй фактурай, але і прыродным водарам. Ёсць расліны, якія захоўваюць свой тонкі водар гадамі.
Ткацтва травамі — гэта бясконцае захапленне, якое дорыць ўсё новыя ідэі і адкрыцці. А прыродная разнастайнасць, арыгінальны знешні выгляд дарожак, дываноў, габеленаў упрыгожыць ваш дом і створыць добры настрой!

Пачатак 7 ліпеня а 16-й гадзіне
Кошт: 3 рублі
Тэлефон для даведак: 42-30-41
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, Войкава, 1

565