Наведвальнікі школьнага лагера ў Музеі беларускага кнігадрукавання

Падыходзяць да канца школьныя канікулы, але наведвальнікаў школьных лагераў менш не становіцца. Разнастаіць адпачынак школьнікаў настаўнікам дапамагаюць музеі запаведніка.

За лета на занятках у Музеі беларускага кнігадрукавання пабывалі наведвальнікі лагераў з СШ № 6 і СШ № 18 - вучні як малодшых, так і сярэдніх класаў. Супрацоўнікі музея прапанавалі ім заняткі "Займальная каліграфія", на якім дзеці рознага ўзросту маглі праявіць свае творчыя здольнасці.

На гэтым тыдні ў музей завіталі вучні пачатковых класаў з СШ № 18. Маленькія наведвальнікі пазнаёміліся са шрыфтам старажытных рукапісных кніг - уставам.
«Займальная каліграфія». Музей беларускага кнігадрукавання, Полацк, 2018

Паспрабавалі сябе ў ролі вучняў старажытнай школы і пакінулі свае імёны на васковых дошках.
«Займальная каліграфія». Музей беларускага кнігадрукавання, Полацк, 2018

Праявілі творчыя здольнасці ў маляванні буквіц.
«Займальная каліграфія». Музей беларускага кнігадрукавання, Полацк, 2018

Адкрылі ў сабе талент мастакоў-каліграфаў.
«Займальная каліграфія». Музей беларускага кнігадрукавання, Полацк, 2018

635