PUNKTUM 16+

12 лютага ў 18.30 Літаратурны музей Петруся Броўкі і Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашаюць на адкрыццё выніковай выставы выпускнікоў адукацыйнага курса Сяргея Балая і Паўла Волкава “Фотагісторыя па пунктах”.

10 лепшых фотагісторый новых беларускіх аўтараў прадстаўлены ў музейнай экспазіцыі. Гэтыя гісторыі пра людзей, пра адзіноту, пра складанасці сталення, пра горад і з’явы.

Ралан Барт у сваім знакамітым эсэ “Camera lucida” выказаў думку аб тым, што лепшае ў фатаграфіі – гэта Punktum (кропка). “Punktum” – тое незаўважнае, што кранае раз і назаўжды. Пачуццё, якое з’явілася пры поглядзе на фотаздымак, і потым не адпускае нас, прымушаючы вяртацца ў думках да ўбачаных, а дакладней адчутых, вобразаў зноў і зноў.

Уваход вольны.

618