Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага запрашае

Напрыканцы мінулага тыдня пасля рамонту зноў прымае наведвальнікаў Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага. У 2019 г. унікальнаму музею спаўняецца 25 год. За гэты час яго наведалі дзясяткі тысяч турыстаў з розных краін свету. Выкананая ў стылі заходнееўрапейскай бібліятэкі XVII – ХVІІІ стст. зала музея-бібліятэкі прымала навуковыя канферэнцыі, прэзентацыі новых кніг і нават здымкі кінафільма.

Юбілей музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага супадае з яшчэ адной юбілейнай датай. У гэтым годзе святкуецца 390-годдзе з дня нараджэння нашага земляка, значнага дзеяча беларускай і ўсходнеславянскай літаратуры, філасофіі, культуры XVII ст. З гэтай нагоды Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік арганізуе V Міжнародную навуковую канферэнцыю. Мерапрыемства праходзіць кожныя пяць год і збірае навукоўцаў, што займаюцца вывучэннем асобы і дзейнасці Сімяона Полацкага, яго эпохі і, канечне, гісторыі Полацка. Інфармацыйны ліст можна спампаваць тут

1136