Адбылася прэзентацыя кнігі "Свет літар пані Понюшкі"

23 лютага ў Музеі традыцыйнага ткацтва Паазер'я адбылася прэзентацыя дзіцячай кнігі "Свет літар пані Понюшкі".
"Свет літар пані Понюшкі" - гэта дзіцячая азбука з 33 яркімі маляванымі гісторыямі для кожнай літары беларускага алфавіту. Кожны малюнак аб'ядноўвае прадметы і персанажы, якія пачынаюцца на пэўную літару. Кніга парадуе дзяцей дашкольнага ўзросту (0-6 гадоў) і прыдасца ўсім, хто толькі пачынае вывучаць беларускую мову. Гэта цудоўны падарунак любому маленькаму чытачу незалежна ад мовы гадавання.
Кнігу прыдумала і намалявала пані Понюшка, яна ж Ганна Шчуко - архітэктар паводле адукацыі, а ў жыцці мастак, этнограф-аматар, майстра народных рамёстваў, мама.
Дзякуй усім, хто завітаў да нас!
Foto Кірыла Смалякова

880