Музейны ўрок "Вайна. Якая яна?"

З 2 па 30 красавіка 2019 г. у рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей праводзіць музейны ўрок «Вайна, якая яна.»
На ўроку дзеці малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту знаёмяцца з тым, што такое вайна, якой вайна была ў Навагрудку, як жылося жыхарам горада ў час нямецка-фашысцкай акупацыі. На прыкладзе гісторый дзяцей з навагрудскага дзіцячага дома, вязняў навагрудскага гета Ідэля Кагана, Міхле Сасноўскай, юнага партызана Мішы Белуша, вучні даведваюцца аб трагічным лёсе дзяцей вайны. Падчас занятка школьнікі прымаюць удзел у выкананні інтэрактыўных заданняў.

397