Выстава "Къ спорту!"

З 5 па 31 сакавіка 2019 г. у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі працавала выстава "Къ спорту!" Наведвальнікі выставы напярэдадні правядзення II Еўрапейскіх гульняў змаглі акунуцца ў атмасферу спорту і руху «За здаровы лад жыцця», а таксама даведаліся шмат цікавага пра спартыўныя дасягненні канца ХІХ — пачатку ХХ стст.
На выставе былі прадстаўлены рэканструкцыі спартыўнай моды канца ХІХ стагоддзя, прадметы спартыўнага інвентара, элементы гарадскіх гульняў і шэраг інтэрактыўных пляцовак.

395