«Запрашаем у свет кнігі». Заняткі для дашкольнікаў

У Музеі беларускага кнігадрукавання прайшлі музейна-педагагічныя заняткі «Запрашаем у свет кнігі» для дзяцей дашкольнага ўзросту. Многія хлопчыкі і дзяўчынкі ўпершыню прыйшлі ў музей. Тут яны даведаліся, што такое экспанат, і разам прыйшлі да высновы, што менавіта кніга з’яўляецца галоўным экспанатам гэтага музея.

Дзеці павандравалі ў часе: пазнаёміліся са старажытнай кнігай і яе элементамі, даведаліся пра нялёгкую працу стваральнікаў старажытных рукапісаў, а таксама пра асаблівасці працы друкароў, што жылі ў часы Францыска Скарыны. Каб ацаніць маштабы чалавечай цікавасці да напісанага ці друкаванага слова, дзеці наведалі месца, дзе кнігі захоўваюцца – Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага.

У канцы заняткаў удзельнікаў вандроўкі чакала выстава лепшых дзіцячых кніг. Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі ўпэўніцца, што кніга – гэта цэлы свет, гэта сябра, з якім можна цікава і весела правесці ўвесь дзень.

562