Віншуем пераможцаў XVII конкурсу «Интернет-премия ТИБО-2019»

Інтэрнет-прэмія TIBO-2019

Інтэрнет-прэмія TIBO праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь штогод з 2003 года. З пачатку правядзення конкурсу ў ім прыняла ўдзел больш за 8000 беларускіх Інтэрнет-рэсурсаў. У 2019 годзе Інтэрнет-прэмія праводзілася ў 17-ы раз. Усяго на конкурс 2019 года было пададзена 485 заяў.

Па выніках пасяджэння журы конкурсу быў вызначаны спіс лаўрэатаў з 64 праектаў.

У лік лаўрэатаў трапілі тры музейныя праекты:

  • Сайт Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея (museum-grodno.by);
  • Партал «Музеі Беларусі» (museum.by);
  • Сайт Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» (niasvizh.by).

11 красавіка ў 17.00 у Мінск-Арэне адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Сайт Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» заняў другое месца ў намінацыі «Корпоративные и тематические Интернет-ресурсы» (паднамінацыя «Отдых и туризм»).



Інтэрнет-прэмія TIBO-2019

У намінацыі «Культура и искусства» месцы размеркаваліся наступным чынам — трэцяе месца было вырашана не прысуджаць. Другое месца заняў сайт Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. А пераможцам у гэтай намінацыі стаў Партал «Музеі Беларусі».



Віншуем усіх лаўрэатаў і,канечне, пераможца ў намінацыі «Культура и искусства» — ПАРТАЛ «МУЗЕІ БЕЛАРУСІ»!


Інтэрнет-прэмія TIBO-2019

Інтэрнет-прэмія TIBO-2019

Інтэрнет-прэмія TIBO-2019

Інтэрнет-прэмія TIBO-2019

Інтэрнет-прэмія TIBO-2019

559