Прадстаўнікі Полацкага музея-запаведніка на міжнароднай канферэнцыі IКОМ Беларусь

9—10 красавіка 2019 г. у Мінску прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Музеі ў ХХI стагоддзі: новыя сэнсы, новая прастора, новыя вобразы». Мерапрыемства было арганізавана IКОМ Беларусь. У канферэнцыі прынялі ўдзел музеязнаўцы, культуролагі, гісторыкі, антраполагі з Беларусі, Расіі, Германіі, ЗША, Латвіі, Польшчы. Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік прадстаўлялі дырэктар запаведніка Т. А. Джумантаева з дакладам, прысвечаным актуалізацыі аб'ектаў культурнай спадчыны пасродкам музеефікацыі, і загадчык філіяла запаведніка «Музей беларускага кнігадрукавання» С. В. Гаўрылава, якая ў дакладзе надала ўвагу камунікацыйнай стратэгіі музея на аснове канцэпту «культура ўдзелу». За два дні работы канферэнцыі былі актуалізаваны даўнія і ўстаноўлены новыя прафесійныя кантакты музейшчыкаў з розных краін.

635