Выстава Міхаіла Нуднова "РОСТАНІ"


26 красавіка ў 16 гадзін у Мінскім абласным краязнаўчым музеі, адбудзецца адкрыццё выставы Міхаіла Нуднова "РОСТАНІ", на якой будуць прадстаўлены жывапіс і скульптура.

Міхаіл Нудноў з 2011 года з'яўляецца актыўным удзельнікам Рэспубліканскіх мастацкіх выстаў жывапісу і керамікі .
З 2017 года актыўны ўдзельнік Рэспубліканскіх мастацкіх выстаў. Вялікую падтрымку ў творчым шляху аказваюць Міхаілу мастакі Мацвей Басаў, і Лявон Грышук. Творы Міхаіла Нуднова знаходзяцца ў фондах музеяў Рэспублікі Беларусь, а таксама ў мастацкіх галерэях і прыватных калекцыях.

Выстава будзе працаваць да 12 мая.

Чакаем усіх ахвотных па адрасе г. Маладзечна, вуліца Партызанская 3.

Час працы: 10:00 - 18:00. Панядзелак - выхадны.

136