30 красавіка ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі на выставе "Пакаленне міра аб вайне і міры" прайшлі музейныя заняткі для навучэнцаў маладзечанскіх школ, падчас якіх школьнікі з дапамогай цікавых аповядаў навуковых супрацоўнікаў музея Вольгі Шылько і Марыі Мячкоўскай даведаліся пра цяжкі лёс дзяцей падчас Вялікай Айчыннай вайны і іх уклад у агульную перамогу.
Элементам інтэрактыва стала навучанне школьнікаў аказванню першай медыцынскай дапамогі ад раненняў, так як гэта маглі рабіць у палявых умовах падчас вайны.
Выязныя заняткі таксама адбудуцца ў некаторых школах.