Ноч музеяў – 2019: Памяркоўная авангардызацыя

Усё змяняецца, акрамя авангарда.
Поль Валеры

Авангард — гэта цэлая хваля эмоцый, што дагэтуль з’яўляецца крыніцай натхнення і бясконцай прасторай для творчасці. Менавіта з прыхільнасці да авангарда пачынаўся Пятрусь Броўка як паэт. Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае спрычыніцца да авангарда мінулага і сучаснага; беларускага і замежнага; выяўленчага, літаратурнага, музычнага — любога.
У ноч музеяў мы прапануем вам прайсці татальную авангардызацыю ў памяркоўнай форме. Адмаўляцца ад канонаў і прынцыпаў будзем павольна, свабоду самавыяўлення і творчасці прымаць — памяркоўна, падводзіць сябе да разумення авангарда — нязмушана, пранікаць ў глыбіні аднаго з самых загадкавых кірункаў сучаснасці і мінулага — адпаведна сваіх жыццёвых рытмаў.
Што з’яўляецца авангардам для кожнай гістарычнай эпохі і геаграфічнай прасторы? Ці з’яўляецца мастак або творца ўжо сам па сабе авангардам сярод іншых людзей? Хто задае накірунак, ідэю, думку, сюжэт для далейшага развіцця грамадства?

Праграма:
18.00 Дэтэктыўная гульня “Тайнае пажаданне Петруся Броўкі”
19.00 “Сячы ўсе формы і крычы!”
Інтэрв’ю-шоу аб беларускім авангардзе з Ірынай Багдановіч
20.00 “Кітайскі (новы год) авангард”
Прэзентацыя з музычным перформансам ад Юаня Хаошаіня
21.30 “Чаго не шукаем на Усходзе?”
Канцэпт-прэзентацыя турэцкага авангарда ад Бурака Тана
22.00 ASTARY NIGHT:
спецыяльны музычны праект ASTARY, FISHY і BLICO

А таксама: квэст “Апошняя справа кватэры Броўкі”, выстава Макса СТРУП “Not for human consumption”, музыка TrikvoKvedod, псіхаэмацыйны- і бодзі-арт, “неонавы сакрэт” і інш.

Квіток – 3 руб. (да 19.00 – уваход вольны)

Адзіны квіток у Літаратурны музей Петруся Броўкі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурны музей Максіма Багдановіча – 5 руб.

601