Дзень латвійскага мастацтва ў Полацку

30 мая а 15-й гадзіне ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбудзецца мерапрыемства, якое прысвечана медальернаму мастацтву і кінамастацтву Латвіі. «Дзень латвійскага мастацтва: пластыка формы, пластыка вобраза» праводзіцца пры ўдзеле Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску. Сустрэчу з латвійскімі гасцямі распачне адкрыццё выставы «16-е Латвійскае трыенале медальернага мастацтва Латвіі» - праект, які ніколі не пакідаў Латвіі. У экспазіцыі можна будзе ўбачыць творы больш за два дзесятка замежных мастакоў-медальераў. У канферэнц-зале музея-запаведніка прадзюсар Елвіта Рука і выканаўца галоўнай ролі Дайга Кажоціня прэзентуюць фільм «Падарожжа Мэры», які расказвае пра супрацоўніцу Нацыянальнага музея Латвіі, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны ратавала музейныя скарбы. Больш падрабязна ў афішы мерапрыемства.

Шчыра запрашаем!