Курган Памяці Адама Міцкевіча

Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча, які знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Навагрудка на тэрыторыі Малога Замка - штучны пагорак, насыпаны ў 1920-х гадах у гонар вядомага паэта, пісьменніка і публіцыста Адама Міцкевіча, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады і ў ваколіцах якога адбываюцца шматлікія падзеі яго твораў. Падобная практыка стварэння кургана ў гонар асобнага чалавека з'яўляецца ўнікальнай для Беларусі. Курган унесены ў Спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэглрыі, г.зн. міжнароднага значэння.
Працы па насыпанню Кургана пачаліся 95 гадоў назад - 27 мая 1924 года.
Інфармацыю чытайце на сайце Навагрудскага райвыканкама - http://www.novogrudok.gov.by/ru/novogrudok-news-ru/view/pamjatsi-adama-m...
А больш падрабязна пра ўзвядзенне Кургана чытайце на сайце музея - http://mickiewicz-museum.narod.ru/mick-kurhan.html