Другі занятак з цыкла «Адчуй музей»

Учора, 28 мая, адбылася трэцяя сустрэча з выхаванцамі САШ №14 г. Мінска і другі занятак з цыкла «Адчуй музей». Напрыканцы школьнага вучэбнага года ўдзельнікі праекта разам з супрацоўнікамі наведалі філіял музея Якуба Коласа: мемарыяльныя сядзібы Акінчыцы, Альбуць і Смольню. Вучні адрознілі ядомыя грыбы ад неядомых, паспрабавалі прасаваць старажытным спосабам, а на памяць пра наведанне музея пасадзілі ў Альбуці ліпку, якую назвалі ў гонар французскага лекара, што некалі жыў тут, - Альба.
Усім вучням жадаем прыемных канікул і яскравых летніх уражанняў!

550