Прывабныя для турыстаў аб'екты павінны стаць пунктамі росту для раёнаў. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка на пасяджэнні міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызму пры Савеце Міністраў, якое прайшло ў Наваградку, у тым ліку з наведваннем Дома-музея Адама Міцкевіча.