Персанальная выстава А. Ходзікавай «ПАПЯРОВЫ БУМ»


Сапраўдны "ПАПЯРОВЫ БУМ" пачынаецца!
З 22 жніўня па 18 верасня ў выставачнай зале Музея гісторыі і культуры г.Наваполацка будзе працаваць персанальная выстава члена Саюза майстроў народнай творчасці Рэспублікі Беларусь АЛЕНЫ ХОДЗІКАВАЙ.
Мастацтва стварэння ажурных узораў з паперы – выцінанкі - ва ўсе часы цікавіла як дарослых, так і дзяцей. Як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выцінанка мае даволі даўнію гісторыю, звязаную з вынаходніцтвам паперы ў старажытным Кітаі. У Беларусі выцінанка з’явілася ў сярэдзіне ХIХ стагоддзя. У свой час яна была даволі папулярна, затым амаль забыта, а сёння адроджана, вернута фактычна з небыцця. А за апошнія пару дзесяцігоддзяў выцінанка выйшла на новы ўзровень, які па праву можна назваць нацыянальным брэндам.
Запрашаем наведаць новую выставу!
Кошт уваходнага білета: 1.50- руб. - дарослы, 1.00 руб. - дзіцячы.
Мы працуем штодзень з 10.00 да 18.00, без перапынку на абед.
 

327