Аркадзь Смоліч – вучоны, краязнаўца, патрыёт... Да 129-годдзя дзеяча

Сёння, 29 верасня, навуковая грамадскасць адзначае дзень нараджэння першага прафесара геаграфіі Беларусі Аркадзя Антонавіча Смоліча.

Нарадзіўся Аркадзь Смоліч 17 (29 верасня) 1891 г. у весцы Бацэвічы .

Багатай і актыўнай, насычанай і разнастайной была дзейнасць гэтага чалавека. Наш зямляк, Аркадзь Антонавіч Смоліч пражыў усяго 47 гадоў. Але за гэты кароткі адрэзак часу ён зрабіў для беларускай навукі, культуры, этнаграфіі, гісторыі столькі, што хапіла б на некалькі чалавечых лесаў…
Народны сакратар асветы і намеснік старшыні Рады БНР, стваральнік і старшыня Цэнтральнага бюро краязнаўства Беларусі і рэдактар газеты «Грамада», прафесар Беларускага Дзяржаўнага універсітэта і выкладчык розных курсаў прафасветы — усе гэта ён, Аркадзь Антонавіч Смоліч — грамадскі дзеяч і славуты вучоны. Яго падручнік « Геаграфія Беларусі " і сення, праз 100 год, не ведае аналагаў у нашай айчыннай навуцы . А яшчэ – ён паэт і пісьменнік, адзін са стваральнікаў беларускай тэатральнай трупы, надзейны сябра, выдатны сем”янін і клапатлівы бацька. Сваё каханне да жонкі, “любай Алесі”, Аляксандры Ігнатаўны, ён пранёс праз усе пакуты, усе выпрабаванні.
За сваю грамадскую і палітычную дзейнасць быў двойчы арыштаваны: у 1930 г. і 1937 г. Расстраляны 17 чэрвеня 1938 г. у Омскай турме. Рэабілітаваны ў 1957 г. і 1988 г.

У нашым музеі аб жыцці і дзейнасці вядомага вучонага апавядае асобны экспазіцыйны раздзел. Кожны год, у верасні навуковыя супрацоўнікі музея праводзяць музейныя заняткі, прысвечаныя славутаму земляку.

1130