Касцельная вежа

Шаноўныя паненкі і паны,

Зноў і зноў нам задаюць пытанні наконт Касцельнай вежы: “Новабуд?”, “Што там пад цэглай?” і г.д.

Таму пакінем тут некалькі старых і новых фотаздымкаў, на якіх добра бачны стан Касцельнай вежы.

Гістарычная даведка.

У канцы 14 ст. пабудавалі Касцельную вежу, якая мела 3 паверхі. Назву атрымала ад суседства з Фарным касцёлам.

На пачатак 19 ст. ад замка на дзядзінцы часткова ўцалелі 3 вежы: Дазорца, Шчытоўка і Касцельная.

У 1906 годзе а 5-ай ранку (па ўспамінах некаторых жыхароў тагачаснага Наваградка) рухнула Касцельная вежа. Дзякуючы намаганням мясцовага аматара старажытнасцей Т.Корзана, рэшткі вежы былі падпёртыя двума эскарпамі. У 1921 годзе Наваградскі замак бяруць пад ахову, а ў перыяд з 1922-1930 гг. Правялі частковую кансервацыю рэшткаў вежаў. І трэба сказаць, што муры Касцельнай вежы былі фактычна складзеныя нанава.

862