Цікавы прадмет з фондаў музея - цымбалы 19 стагоддзя

У музейнай калекцыі “Музычныя інструменты” ёсць цымбалы 19 ст. Знаходзяцца ў музеі з 1971 года.

Цымбалы  — струнны ўдарны музычны інструмент, гук якога здабываецца ўдарамі двух драўляных палачак або малаточкаў з пашыранымі лопасцямі на канцах. Корпус цымбалаў звычайна вырабляецца з клёну, а дэка - з рэзананснай ёлкі.

Цымбалы распаўсюджаны ў шматлікіх краінах Еўразіі. Таксама выкарыстоўваюцца ў Беларусі і Польшчы. У цэлым, усходняя мяжа распаўсюджвання супадае з межамі гістарычнай Рэчы Паспалітай. У Беларусі найбольш раннія ўпамінанні пра цымбалы сустракаюцца ў літаратурных помніках 16 стагоддзя.

Корпус драўляны, плоскі, трапецападобнай формы, асновай якога служыць рама, якая складаецца з 2-х бакавых калодак і 4-х брусоў — 2-х знешніх (аснова трапецыі) і 2-х унутраных перакладзін. Корпус пакрыты дэкай, з размешчанымі на ёй рэзананснымі адтулінамі: у цэнтральнай часцы выразаны дзве кветкападобныя разеткі, у правай ніжняй - тры адтуліны розных памераў.

На дэку нацягнута вялікая колькасць струн: 16 радоў на 4-х кручках.

На бакавых паверхнях прымацаваны жалезныя авальныя кольцы для лямкі.

 

868