125-ая гадавіна з дня нараджэння Міколы Дучыца

Роўна 125 год назад, 2 кастрычніка 1896 года, на Наваградчыне, у Любчанскім краі, нарадзіўся будучы мастак і графік Мікола Дучыц.

Мікола Дучыц, нашчадак удзельніка паўстання 1863-1864 гг. перасяленца з Сербіі Самуэля Дучыца, скончыў школу ў Троках, у 1910-1914 гадах будучы мастак вучыўся ў Навагрудскім павятовым вучылішчы ў Васіля Іваненкі, які і адкрыў здольнасці Міколы да малявання.

У 1914 годзе юнак едзе ў Пецярбург вучыцца ў Школу Таварыства заахвочвання мастацтваў. Але вучыцца давялося толькі два гады, так як маладога мастака мабілізавалі ў армію. Потым была Першая сусветная, грамадзянская вайна, палон, вяртанне ў Беларусь, вяртанне на Наваградчыну, сям'я і дзеці, праца, выставы, і зноў вайна...

аднаго боку, мастак пражыў цяжкае жыццё, з іншага – колькі ўсяго ён паспеў зрабіць і колькі ўсяго ён нам пакінуў! А колькі Мікола Дучыц зрабіў на ніве выратавання старасветчыны, помнікаў дойлідства і сакральнага мастацтва. Ён быў выдатным знаўцам прыроды, маляваў беларускія краявіды, гістарычныя помнікі Беларусі. Асаблівую цікавасць выклікае вобраз Менску 1920-1930-х гадоў.

Работы Міколы Дучыца знаходзяцца ў музеях Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Польшчы, Японіі, Ізраіля, ЗША, Францыі, Нарвегіі і іншых дзяржаў. Многія працы мастака рэпрадуцыраваны.

707