Асоба ў гісторыі. Барыс Тураеў

Барыс Тураеў – знакаміты гісторык, акадэмік Расійскай Акадэміі навук, стваральнік расійскай навуковай школы егіпталогіі.

Нарадзіўся 24 ліпеня 1868 г. у г. Наваградку. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Па ўспамінах, Барысу лёгка даваліся гісторыя, геаграфія, Закон божы. Па сведчанню Е. Г. Кагарава, Тураеў зацікавіўся старажытнасцю ў гімназіі пад уплывам курса гісторыі.Пасля заканчэння гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта ў 1891 г. стажыраваўся і вёў навуковую працу ў музеях Берліна, Парыжа, Лондана.

З 1896 г. выкладаў у Пецярбургскім універсітэце.

З 1912 г. Барыс Тураеў з'яўляецца захавальнікам збору егіпецкіх старажытнасцяў Музея мастацтваў у Маскве. Ён быў так захоплены сваёй працай, амаль што жыў у музеі, займаўся навуковым апісаннем калекцый і падрыхтоўкай самай першай экспазіцыі Адзела Усходу, што цяпер знаходзіцца ў Эрмітажы.

Значны ўплыў Барыс аказаў на развіццё навукі: у 1911 г. выдаў двухтомны курс лекцый «Гісторыя Старажытнага Усходу».

Значна і тое, што Барыс Тураеў быў адным з першых, хто звярнуў увагу на ролю егіпецкага народа ў стварэнні еўрапейскай цывілізацыі.

655