Цікавы музейны прадмет. Стрэлы

Стрэлы – адзін з самых старажытных інструментаў палявання і вайны. Калі чалавек навучыўся апрацоўваць метал, наканечнікі стрэл сталі значна разнастайней: людзі прыстасоўвалі іх пад свае патрэбы.

Вынаходлівасць чалавека ў справе забойства не мае межаў. У нашай экспазіцыі прадстаўлены некалькі наканечнікаў стрэл, якія маглі выкарыстоўвацца як для палявання, так і для вайны.

Наканечнікі лістападобнай формы спалучаюць у сабе дастатковую масу і шырыню, што дазваляла страле ляцець досыць далёка, наносіць шырокую рану і мець нядрэнную прабіўную здольнасць.

А вось наканечнікі ў выглядзе долаты, маючы слабую прабіўную здольнасць, кампенсавалі яе шырокай рэжучай абзой, наносячы неабароненаму целу страшныя раны.

Падобныя на відэлец наканечнікі маглі выкарыстоўвацца напрыклад для палявання на дробнага звера, дзе буйныя дзіркі ў шкуры былі недапушчальныя. Такі наканечнік забіваў у асноўным не за кошт прабівання, а за кошт кінетычнай энергіі і гідра ўдару.

Наканечнік з вялікімі «вусамі» быў эфектыўны для палявання на буйнога звера, што, вядома, ніколькі не перашкаджала выкарыстоўваць яго і супраць чалавека. Такі наканечнік, трапляючы ў цела, за кошт «вусаў» захрасаў у целе і не мог выпасці з жывёліны падчас загоннага палявання.

Наканечнікі стрэл складаюць толькі частку нашай экспазіцыі. Каб убачыць іншыя экспанаты прыходзьце ў наш музей!

676