Цікавы музейны прадмет. Ніт

Кажуць, што ніт (болт), убіты малатком, трымае, лепш чым цвік, закручаны адвёрткай. Гэта сцверджанне дакладнае, калі мы гаворым аб арбалетных балтах, альбо нітах. Прычым нават без малатка.

Хоця арбалет з'явіўся яшчэ ў V стагоддзі да н. э., яго другое прышэсце ў Еўропе адбылося толькі ў перыяд крыжовых паходаў. Аказалася, што арбалет значна зручнейшы за лук па шэрагу прычын: нацягваць яго прасцей, а таму можна павялічыць і сілу нацяжэння, навучыць ім карыстацца можна любога, а за кошт ложа з арбалета можна было цэліцца доўгі час.

Не верыце, што з арбалета можна паспяхова прыцэліцца? Археалогія нам кажа, што ў XV ст. у горадзе Падуі жыў такі ж не веруючы абаронца. Падчас аблогі ён высунуўся паглядзець, што адбываецца за сценамі і атрымаў 4 прапушчаных паведамленні ў твар. Тры балты прабілі твар і нават шлем, а вось чацвёрты прабіў толькі косткі, пакінуўшы з унутранага боку шлема ўвагнутасць.

Арбалет апынуўся настолькі непрыемным і балючым для рыцарства, што ў 1139 годзе Рымскі папа Інакенцій ІІ асудзіў выкарыстанне арбалетаў, назваў іх зброяй д'ябла і забараніў выкарыстоўваць супраць хрысціян. Вядома, дадзеная навіна засмуціла арбалетчыкаў, але ніколькі іх не спыніла, а таму іх працягвалі выкарыстоўваць для скарачэння рыцарскай (і не толькі) папуляцыі ажно да XVII стагоддзя, калі на змену прыйшла вогнепальная зброя ...

661