Суботнія відэалекцыі «У пошуках „примечательнейших” месцаў»

У Краязнаўчым музеі Полацка прадстаўлена больш за 400 экспанатаў, якія з'явіліся тут дзякуючы археолагам. Краязнаўчыя і археалагічныя даследаванні на беларускіх землях сыходзяць сваімі каранямі ў ХІХ ст. З біяграфіяй і навуковымі працамі тых, хто стаяў ля вытокаў вывучэння помнікаў археалогіі Полаччыны, можна будзе пазнаёміцца падчас суботніх відэалекцый «У пошуках „примечательнейших” месцаў». Першая з іх прысвечана жыццю і дзейнасці А.М. Семянтоўскага і пройдзе 6 лістапада ў 14.00.

690