Асоба ў гісторыі. Мацей з Вільні

Мацей з Вільні – літоўскі каталіцкі дзеяч, з'яўляўся біскупам віленскім з 1422 па 1453 г. Ён быў вельмі адукаваным чалавекам: скончыў Карлаў універсітэт у Празе, вучыўся ў Сіенскім універсітэце ў Італіі. Мацей падтрымліваў палітыку вялікага князя Вітаўта і быў пастаўлены на пост жамойцкага біскупа ў 1417 г.

Біскуп ведаў так званую жамойцкую гаворку і пашыраў веды па літоўскай мове. Будучы на пасадзе біскупа, Мацей пасылаў сваіх прадстаўнікоў на Фларэнційскі сабор, які быў 17 па ліку Сусветным саборам. Ва ўсім быў абаронцам ліцвінаў, заснаваў шмат цэркваў. 27 кастрычніка 1430 г. адпяваў Вітаўта.

У гісторыі Наваградка пакінуў свой след: у лютым 1422 г. шлюбаваў у нашым горадзе караля польскага Ягайлу і князёўну Софʼю Гальшанскую ад якіх пайшоў знакаміты род Ягелонаў.

662