Помнікі Міцкевічу ў свеце — Новы Сонч (Польшча)

Першы помнік Адаму Міцкевічу быў усталяваны 4 снежня 1898 года з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння паэта. Яго вырабіў скульптар Станіслаў Вуйчык па просьбе патрыётаў Новага Сонча. Помнік быў разбіты палякам, супрацоўнікам тагачаснай гарадской рады, у першыя дні нямецкай акупацыі. Другі помнік канца XIX стагоддзя, стаяў у «Ёрданаўцы» недалёка ад Дунаца.

Трэці - адкрыты да 670-годдзя горада Новы-Сонч, 4 лістапада 1962 года. Меркавалася, што гэта будзе дакладная копія даваеннага помніка. Аднак, улады аб'явілі конкурс. І, як лічаць многія, у гэтым конкурсе перамагла самая слабая і пачварная скульптура - без ног і без жывата.

Помнік важыць каля 30 тон.

664