Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, чые імёны звязаны з Дзятлаўшчынай

Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, чые імёны звязаны з Дзятлаўшчынай

Шык Майсей Давыдавіч нарадзіўся ў 1895 годзе ў Свярдлоўскай вобласці (Екацярынбургскай губерні). Ваяваў на франтах Першай сусветнай вайны. У загадах па 309 Аўрачскаму палку ад 22 жніўня 1916 года значыўся як радавы, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4 ступені за праяўленыя ў баях з 21 па 24 чэрвеня пры ўзяцці ўмацаванняў непрыяцельскай пазіцыі ў в. Галузене-Оптава мужнасць і воінскую доблесць.

Воінскае званне: старшы сяржант. Узнагароды: медаль "За баявыя заслугі"; медаль "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг."; ордэн Чырвонай Зоркі.

Прызваны на фронт у 1942 годзе ў Свярдлоўску. Вызваляў Еўропу. Звольнены з радоў Чырвонай Арміі 16 жніўня 1945 года. Матэрыялы пра Майсея Шыка знаходзяцца ў экспазіцыі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Зараз у Дзятлаве жыве дачка Маісея Давыдавіча Таццяна Маісееўна і ўнук Алег Драгунскі – кіраўнік грамадскага аб’яднання дзятлаўскай раённай арганізацыі  АТ «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Аўганістане».

Матэрыял падрыхтавала Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

690