Асоба ў гісторыі. Леанід Барысаглебскі

З гісторыяй Наваградчыны звязаны лёс Леаніда Барысаглебскага – савецкага фізіка, прафесара, доктара матэматычных навук. Нарадзіўся хлопчык, які ў будучыні стане знакамітым, у Санкт-Пецярбургу, аднак лёс на некаторы час закінуў яго з бацькамі ў Карэлічскі раён. Леанід вучыўся ў вёсцы Новыя Рутковічы, а потым і ў самім Наваградку.

Пасля сканчэння школы, у 1930 г. юнак паступае ў Віленскі ўніверсітэт, які сканчвае толькі ў 1938 г. з-за матэрыяльных цяжкасцяў. Некаторы час працаваў у Варшаве. Пасля пачатку вайны, у 1939 г. ён вярнуўся ў Наваградак, дзе таксама працаваў настаўнікам, а пасля ўдзельнічаў у падполле.

Пасля вайны Леанід Барысаглебскі працягвае вучобу, піша навуковыя працы, звязвае свой навуковы лёс з БДУ. Навуковыя працы Барысаглебскага прысвечаны ядзернай і атамнай фізіцы, тэорыі элементарных часціц і г. д.

607