Помнікі Міцкевічу ў свеце — Падгайцы (Украіна)

Падгайцы (укр. Підгайці) — невялікі горад ва Украіне, у Цярнопальскай вобласці.

Помнік Адаму Міцкевічу ў Падгайцах быў усталяваны да сотай гадавіны з дня яго нараджэння ў 1898 г. На той час горад знаходзіўся ў складзе Аўстра-Венгерскай імперыі. П'едэстал помніка складзены з палявых камянёў, на вяршыні яе слуп з пяшчаніку. Помнік быў знішчаны падчас польска-ўкраінскіх баёў1919 года.

Ён быў адноўлены ў 1934 годзе, і быў афіцыйна адкрыты зноў у сотую гадавіну стварэння «Пана Тадэвуша». Падчас Другой сусветнай вайны помнік быў зноў разбураны. Пасля вайны ён быў адноўлены, аднак па загадзе ўладаў арол быў збіты з калоны, і помнік існаваў без яго. Пасля рэстаўрацыі помніка ў 2011 годзе фігуру арла зноў усталявалі на калоне.

Помнік быў адрэстаўраваны на грошы Уроцлаўскага юрыста Генрыка Пякальскага, які нарадзіўся тут, аб чым сведчыць таблічка на помніку. Работы выконваў Раман Куйбіда, які жыў у Львове, але нарадзіўся ў Падгайцах.

647