Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею «Вогненны Чарот»

10 снежня а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Вогненны Чарот”, якая прысвечана пачынальніку беларускай пралетарскай літаратуры Міхасю Чароту.

Яго творы па-сапраўднаму “хвалявалі” маладога Петруся Броўку і шматлікіх маладых аўтараў 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Адзін з заснавальнікаў літаратурнай суполкі “Маладняк”, першы беларускі паэт-скандаліст нязменна выклікаў сярод чытачоў спрэчкі і дыскусіі сваімі жорсткімі, вясёлымі, рэзкімі, блюзнерскімі вершамі і паэмамі.

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход па квітку ў музей! 

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

655