Запрашаем святкаваць Каляды з iнтэрактыўнай праграмай «Ой, каб калядак нядзель дзесятак…»

Чароўныя гукі беларускай дуды, дудак ды скрыпкі напоўняць музейныя залы 26 снежня! Сапраўдныя калядоўшчыкі завітаюць да нас!

А мы запрашаем вас святкаваць Каляды ўсім разам!

 

Гурт калядоўшчыкаў навучыць маленькіх гледачоў калядным песенькам! Самыя актыўныя паспрабуюць сябе ў ролі казы, мядзведзя і іншых персанажаў старажытнага каляднага абраду.

Падчас імпрэзы будуць і беларускія народныя танцы ды гульні. А завершыцца святочная дзея вялікім агульным карагодам!

 

Узрост: 5-12 гадоў. Мамаў і татаў таксама запрашаем!

Час пачатку праграмы: 13.00 і 16.30.

Працягласць: 45-60 хвілін.

 

Кошт білетаў: 5 рублёў.

Набыць квіткі анлайн можна тут: https://24afisha.by/ru/minsk/events/bellive/314926

Тэлефоны для даведак: +375 17 363 56 21, +375 17 363 94 65.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

806