Майстар-клас «Беларускія маляваныя дываны»

Святочная калядная пара няўмольна блізіцца да завяршэння… Запрашаем вас заглыбіцца ў калядныя традыцыі, каб ужо дакладна, як мае быць, падрыхтавацца на ўвесь год наперад і наступных Калядаў прычакаць.

20 студзеня а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе майстар-клас “Беларускія маляваныя дываны”. Вас чакае знаёмства з традыцыяй беларускіх маляванак. А маляваць мы будзем тыграў – сімвал 2022 года па ўсходнім календары, які вось-вось распачнецца.

Уваходны квіток: 3 рублі. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне:

+375 17 363 56 21 або праз гугл-форму.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

644