З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя сябры!

Калектыў установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” віншуе вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

23 лютага – свята мужных, надзейных і самаадданых людзей, сапраўдных патрыётаў сваёй краіны.

Абарона Айчыны – гэта не толькі воінскі абавязак, але яшчэ і сэнс жыцця для тых, хто прысвяціў сябе служэнню Радзіме.

У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, добрага настроя, дабрабыту, творчых поспехаў і прафесійных дасягненняў!

Цяпла, утульнасці, міру і згоды вам і вашым сем’ям!

831