Вялікі тэатр у музеі вялікага паэта

26 лютага 2022 г. у Доме-музеі Адама Міцкевіча адбылася канцэртная праграма салістаў Вялікага тэатра Беларусі. Гэта аўтарскі праект Дзмітрыя Шабеці "Беларускія прэм'еры". У выкананні артыстаў Дзмітрыя Шабеці, Андрэя Сялюціна і Марыі Галкінай (канцэртмейстар Юлія Шчарбакова) прагучалі песні і рамансы на вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых аўтараў. Надзвычай прыемнай была атмасфера. Гледачы дзякавалі выканаўцаў бурнымі апладысментамі і кветкамі. Дзякуем і чакаем новых сустрэч!

Глядзіце відэа па спасылцы -  https://t.me/c/1434197347/364

611