Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае аўтарскую экскурсію «Быццам абсыпана промнямі зор…»

4 сакавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае вас аўтарскую экскурсію “Быццам абсыпана промнямі зор…”, якая прысвечана жанчынам у жыцці паэта.

Хто творца без жанчыны? Усё яшчэ творца, але абяздолены, пазбаўлены прыўкраснага – жаночай прыгажосці, пяшчоты, мудрасці. Да шчасця, Петруся Броўку па жыцці абкружалі менавіта такія жанчыны, пра якіх немагчыма прамаўчаць – нездарма паэт настолькі трапна падбіраў словы для апісання прадстаўніц прыгожага полу ў сваёй лірыцы. На аўтарскай экскурсіі “Быццам абсыпаны промнямі зор…” распавядзем вам якраз пра іх.

Аўтар і вядучы – Дарыя Карчашкіна.

Уваход – 4 рублі.

Рэгістрацыя на экскурсію пры дапамозе google-формы.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

629