1 сакавіка ў Дзятлаўскім краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя кнігі краязнаўцы Валерыя Міхайлавіча Петрыкевіча "Там, дзе цячэ Маўчадка". Кніга прысвечана Дзятлаўшчыне, з якой звязана большая частка жыцця самога аўтара. Своеасаблівы лірычны стыль Валерыя Міхайлавіча дазволіць чытачу яшчэ раз адчуць, на якой слаўнай і прыгожай зямлі мы жывём.