Чароўныя гукі гітары ў Коласавым доме

Вялікую гасцёўню музея напоўнілі рамантычныя гукі гітары - у Доме Коласа адбыўся вясенні канцэрт навучэнцаў класа гітары Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі (выкладчыкі Віталь Ігаравіч Дубовік, Павел Аляксандравіч Бельскі, Аляксей Аляксандравіч Цвірко).

У выкананні  Антонія Пацікава, Дар'і Барон, Мар'ям Шах, Крысціны Шаўчэнкі, Анастасіі Рак, Веранікі Вавілавай, Вольгі Маскалёвай прагучалі сусветна вядомыя мелодыі і музыка сучасных кампазітараў. Вяла канцэрт Кацярына Макаль.

625