Запрашаем на выставу мастацкіх работ удзельнікаў пленэра «Кушляны — 2022»

“Жыццё – вандроўка на чоўне па моры” – такімі задуменнымі радкамі пачынаецца верш Францішка Багушэвіча.

На радзіме паэта ў “блаславёных Кушлянах” па традыцыі кожнае лета ладзіцца Кушлянскі фэст. У мінулым годзе пад час свята маленькія мастакі і іх выкладчыкі зладзілі пленэр “Кушляны-2022”.

З 28 лютага ў нашым музеі працуе выстава мастацкіх работ удзельнікаў пленэра.

Партрэты Францішка Багушэвіча, калаж батлейкі з фэста, кушлянскія краявіды – усё гэта можна пабачыць на мастацкіх работах, створаных на пленэры навучэнцамі творчай майстэрні PLOT і вучнямі Паўла Сілівончыка. Таксама на выставе ёсць і работы ўдзелькаў PLOTа на іншыя самыя разнастайныя сюжэты.

Выстава будзе працаваць да канца сакавіка.

Уваход вольны.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Даведкі па тэлефоне: +375 (17) 363 56 21.

716