Гуканне вясны

26 сакавіка 2022 года ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры Вясну гукалі!

Гуканне вясны — старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Мае язычніцкае паходжанне. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму.

Школьнікі 8 гімназіі г.Мінска, якія наведалі музей, сталі ўдзельнікамі свята “Гуканне вясны”. Яны самі зрабілі птушак з паперы і выкарысталі традыцыйныя гліняныя цацкі – свістулькі! Гулялі з Зімой і Вясной у розныя вясёлыя гульні! А на заканчэнне частаваліся блінцамі з гарбатай!

Быць Вясне!

602