VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі»

У 2022 г., у рамках Года гістарычнай памяці, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік праводзіць VIII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі», якая будзе прысвечана 1160-годдзю першага ўзгадвання Полацка ў летапісах і адбудзецца 1–2 лістапада.

Канферэнцыя, якая праходзіць раз у пяць гадоў, стала традыцыйнай і выключнай з'явай у навуковым і культурным жыцці Беларусі і сумежных дзяржаў. У канферэнцыі прымаюць удзел навукоўцы Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Швецыі, Італіі. Тэматыка канферэнцыі ахоплівае разнастайны спектр пытанняў па археалогіі, гісторыі і культуры Полаччыны і ўсёй Беларусі. Навуковыя даклады канферэнцыі пацвярджаюць, што гісторыка-культурная спадчына Полацка і Полацкай зямлі мае багаты, практычна невычэрпны патэнцыял, які патрабуе далейшага глыбокага і рознабаковага вывучэння і прапаганды.

Да ўдзелу ў рабоце запрашаюцца археолагі і гісторыкі, навуковыя супрацоўнікі музеяў, спецыялісты ў галіне музеалогіі і культуралогіі, мастацтвазнаўцы, прадстаўнікі беларускіх і замежных навуковых цэнтраў і адукацыйных устаноў.

Заяўкі на ўдзел у рабоце канферэнцыі прымаюцца па электронным адрасе nauka.polotsk@museum.by (інфармацыйны ліст прыкладаецца).

554