У мастацтве — жыццё

У музеі працуе выстаўка карцін Веранікі Мікалаеўны Нячаевай  «У мастацтве – жыццё».

 І сапраўды, жыццё Веранікі прысвечана мастацтву.

Пасля заканчэння Івянецкай сярэдняй школы, паступіла ў Мінскі архітэктурна – будаўнічы тэхнікум на спецыяльнасць “Архітэктура”.

Пасля вярнулася на радзіму і працавала на Івянецкім заводзе мастацкай керамікі мастаком, галоўным мастаком.

Удзельнічала ў днях культуры БССР на ВДНГ, дзе была ўзнагароджана бронзавым медалём.

Заўсёды малявала. Асабліва падабаецца акварэль. Яе працы лёгкія, напоўнены празрыстым паветрам і радасцю. На выставе прадстаўлены 16 прац, якія маюць дачыненне да гісторыі Івянца.

Запрашаем наведаць выстаўку, якая будзе доўжыцца да канца траўня.

590