Дзень Перамогі!

Івянецкі музей традыцыйнай культуры 9 мая 2022 г. на Кургане Славы прадставіў выстаўку "Без срока давности". Тры тэмы на трох банэрах: "Івянецкае гета", "Спаленыя вёскі былога Івянецкага раёна Баранавічскай вобласці" і "Нашы героі", дзе размешчаны фотаздымкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, жыхароў Івянца.  Некалькі тысяч наведвальнікаў Кургана Славы ў гэты дзень даведаліся пра лёс невялікага мястэчка і ваколіц на ўскрайку Налібокскай пушчы. 

617