Музейна-педагагічныя заняткі «Музейная скарбніца»

ДУ "Івянецкі музей традыцыйнай культуры"  прапануе цыкл музейна - педагагічных заняткаў "Музейная скарбніца".

Пад час гэтых заняткаў школьнікі сярэдніх класаў пазнаёмяцца з музейнымі прадметамі, што захоўваюцца ў фондах музея. Тэматыка заняткаў прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Для Івянца - гэта і рамёствы, і людзі, і падзеі.

6 мая 2022 Ала Іосіфаўна Якаўлева правяла занятак, прысвечаны ткацтву, традыцыйнаму строю і арнаменту. Дзеці з цікавасцю слухалі, выконвалі заданні, прымяралі на сябе адзенне.

586