Праграма Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» у 2022 годзе ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 20 мая да Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў». Музеі запаведніка традыцыйна адчыняюць свае дзверы для наведвальнікаў вечарам (з 18.00 да 23.00) і прапануюць спецыяльную праграму, якая ўключае выставы і мерапрыемствы, інтэрактыўныя праграмы і квэсты, канцэрты і цікавыя сустрэчы. Выбірайце маршрут і плануйце гэтую святочную ноч з нашай культурнай афішай!

У праграме магчымы змяненні і прыемныя сюрпрызы.

 

Ноч музеяў, 20 мая

З 18.00 да 23.00


Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабору

 

Выстава «Полацкі гандаль X—XVIII стст.»

(з археалагічнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)

Толькі ў «Ноч музеяў» экспануюцца манетныя скарбы IX—XVII стст.

18.00 — 22.00

 

«Гісторыі кахання. Музыка для аргана і голаса»

Канцэрт Ксеніі Пагарэлай (арган) і Таццяны Сучковай-Гаўрыілавай (мецца-сапрана)

22.00


Краязнаўчы музей

 

«Гісторыя Полацка ў харэаграфічных мініяцюрах»

Імпрэза з удзелам узорнай студыі сучаснай пластыкі «Импульс», эстрадна-цыркавой студыі «Кураж»

18.00; 19.00


Дворык Музея беларускага кнігадрукавання

 

«Об истории своей спросим мы у… кирпичей!»

Інтэрактыўная пляцоўка для дзяцей і іх бацькоў

18.00 — 21.00


Домік Пятра I

 

«Амто (здравствуй), Корякия!»

Выстава з асабістай калекцыі Людмілы Каюравай (Расія)

18.00 — 21.00


Дзіцячы музей

 

Інтэрактыўная гульня «Час занимательной археологии» (4+)

18.00; 19.00; 20.00

 

Выстава «Полацк на паштоўках XX стагоддзя»

(з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага музея-запаведніка)

18.00 — 23.00

 

Фотавыстава «Спыніся, імгненне!»

Полацк на фотаздымках 50 — 60-х гадоў XX стагоддзя М. П. Глазунова, галоўнага архітэктара г. Полацка 1956 — 1969 гг.

18.00 — 23.00


Мастацкая галерея

 

«Нечаканы Полацк»

Адкрыццё выставы творчага праекта фотамастака Сяргея Плыткевіча і Гравёрнай майстэрні Мастацкай галерэі

19.00

 

Выстава «Полацк у творах сучасных мастакоў»

(з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)

18.00 — 23.00


Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я

 

«Гульня, ды не штодня: свет драўлянай цацкі»

Адкрыццё выставы Віктара Дудкевіча

18.00

 

Музычная вечарына з удзельнікамі фальклорнага гурта «Варган»

19.30


Прыродна-экалагічны музей

 

Міні-заапарк «Зооленд» ля сцен музея (экалагічны цэнтр ДУДА)

(пры адсутнасці дажджу)

18.00 — 21.00

 

Міні-экскурсія па музейным ландшафтным садзе

18.00; 20.00

 

Музейны квэст «У пошуках геральдычных жывёл»

18.00 — 22.00

 

Выстава «Символы. Гербы. Знаки»

(з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і асабістых калекцый)

18.00 — 23.00

 

Конкурс «Малюем герб Прыродна-экалагічнага музея»

(пераможцаў выбіраюць гледачы)

10.00 — 21.00

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў

21.00


Партнёрам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў–2022» выступае фізкультурна-спартыўны клуб «Придвинье», які запрашае ўсіх жадаючых на легкаатлетычны забег «Sport. Museum. Night». Старт у 21.00 ад Парка культуры і адпачынку.

Гасцей музейнай ночы будзе чакаць таксама музейнае кафэ і cувенірная лаўка (вул. Ніжне-Пакроўская, 22).

588