Помнікі Міцкевічу ў свеце — Паляніца-Здруй (Польшча). Помнік Міцкевічу і Пушкіну (не захаваўся)

Паляніца-Здруй (польскі: Polanica-Zdrój, нямецкі: Altheide-Bad, Bad Altheide) — горад на паўднёвым захадзе Польшчы ў Ніжнесілезскім ваяводстве недалёка ад мяжы з Чэхіяй, за 450 км на паўднёвы захад ад Варшавы. Насельніцтва – 6,4 тыс. чалавек.

У 1953 г. у гарадскім парку ўстанавілі гіпсавыя скульптуры А. Міцкевіча і А. Пушкіна. 1965-1969 гадах замест іх з'явіўся гранітны помнік Адаму Міцкевічу. Ён складаецца з двух блокаў. На адным з іх паказана галава польскага барда, а на іншым пастамент з яго імем, прозвішчам і гадамі, у якія ён жыў.

599