Запрашаем на «Кушлянскі фэст 2022»

18 чэрвеня 2022 г. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на “Кушлянскі фэст” – літаратурна-музычнае свята, якое ладзіцца штогод у філіяле ўстановы – Музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча “Кушляны” - у гонар аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры, нацыянальнага паэта Беларусі Францішка Багушэвіча.

У праграме фэсту:

  • экскурсіі па музеі-сядзібе ад Алеся Жамойціна;
  • музычная праграма ад этна-праекта Патрыцыі Свіцінай (БДУКіМ);
  • літаратурны квіз са “Скарбонкай гульняў” ад Наталлі Галко;
  • творчыя сустрэчы з літаратарамі Віктарам Шніпам і Інай Фраловай (ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”);
  • пазнавальна-забаўляльная праграма ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (майстар-класы, музейныя гульні, аквагрым);
  • прэзентацыя дзіцячых работ па выніках творчага конкурсу “Усім будзе чутна: ад краю да краю”;
  • інтэрактыўная пляцоўка “Пуцявінамі роднага слова” (ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка”);
  • народны тэатр лялек “Батлейка” (філіял “Залескі Дом культуры” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”);
  • народны ансамбль песні “Вечарынка” (філіял “Жодзішкаўскі Дом культуры” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”);
  • узорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі” (ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К. Агінскага”);
  • праграма народнай інструментальнай музыкі “Іграю, як знаю, скачу, як хачу” (ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”).

Таксама вас чакаюць: прысмакі ад “Смаргонскай карчомкі”, духмяная габрата з зёлак ад сядзібы “Дайнаўскі двор”, рамесніцкія рады, сувеніры ды незабыўная атмасфера летняга свята.

Час правядзення: 11.00 – 15.00.

Уваход на фестываль вольны!

Месца правядзення: Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры).

Адрас: Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, в. Кушляны.

Кошт трансферу Мінск-Кушляны-Мінск з экскурсійным суправаджэннем – 30 руб. Папярэдні запіс абавязковы: тэл. +375 (17) 363-94-65, +375 (17) 363-56-21,. Квіткі з трансферам можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/grodno/events/performances/317662 або  ў касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па адрасе г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

579